АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

18.03.2019

ЦТ у Беларусі стартуе 11 чэрвеня

Міністэрства адукацыі зацвердзіла графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах у 2019 годзе. Першае ЦТ абітурыенты будуць здаваць 11 чэрвеня па беларускай мове. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

ЦТ па рускай мове пройдзе 13 чэрвеня, па грамадазнаўстве - 15, па матэматыцы - 17, па біялогіі - 19 чэрвеня. Тэсціраванне па замежнай мове (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) па графіку Мінадукацыі запланавана на 21 чэрвеня. Хімію абітурыенты будуць здаваць 23 чэрвеня, фізіку - 25, гісторыю Беларусі - 27, геаграфію - 29 чэрвеня. ЦТ па сусветнай гісторыі (навейшы час) адбудзецца 1 ліпеня.

Мінадукацыі ўстанавіла таксама рэзервовыя дні для правядзення ЦТ. Гэта 6 і 8 ліпеня па беларускай і рускай мовах і 6 і 10 ліпеня - па ўсіх астатніх прадметах.

Графік ЦТ зацверджаны пастановай міністэрства ад 26 лютага 2019 года нумар 20. У ёй змешчаны таксама пералік устаноў адукацыі, вызначаных пунктамі рэгістрацыі для праходжання ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні, а таксама пунктамі правядзення тэсціравання. Пункты рэгістрацыі будуць адкрыты з 9.00 да 19.00 па буднях і з 9.00 да 18.00 па суботах (18 мая і 1 чэрвеня). Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні можна будзе з 30 чэрвеня па 2 ліпеня. Тэсціраванне ў гэтыя дні правядуць у БДУ.

Час пачатку ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні, - 11.00. Атрымаць сертыфікаты абітурыенты змогуць у пунктах правядзення тэсціравання з 10 ліпеня, у БДУ ( рэзервовыя дні) - з 13 ліпеня.

БЕЛТА

Чытаць 8691 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}