Стаўкі акцызаў на аўтамабільнае паліва павышаны ў Беларусі. Гэта прадугледжана ўказам ад 15 сакавіка 2019 года нумар 102, які сёння афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Стаўка акцызаў на аўтамабільны бензін, які не адпавядае класу 5, складзе Br475,08 за 1 т, класа 5 - Br292,59, на дызельнае паліва - Br227,05 і Br178,33 за 1 т адпаведна. Стаўка акцызаў на газ прыродны паліўны кампрыміраваны, што выкарыстоўваецца ў якасці аўтамабільнага паліва, вызначана ў памеры Br108,42 за 1 тыс. куб.м.
Стаўкі акцызаў дзейнічаюць па 31 снежня 2019 года.
Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.