З мэтай умацавання транспартнай дысцыпліны, актывізацыі работы па спыненні фактаў кіравання транспартам у стане ап'янення, як адной з асноўных прычын ДТЗ з цяжкімі наступствамі з 17 па 20 ліпеня 2020 года на тэрыторыі Смалявіцкага раёна праводзіцца прафілактычная акцыя "Цвярозы кіроўца".
ДАІ Смалявіцкага РАУС звяртаецца да ўдзельнікаў дарожнага руху: калі вы бачыце ці ведаеце, што транспартным сродкам кіруе кіроўца ў стане ап'янення, паведаміце ў дзяжурную частку ДАІ па тэлефоне 3555426 або на тэлефонную лінію 102.