Дзяржынскі райвыканкам прыняў рашэнне аб правядзенні 13-га красавіка агульнараённага суботніка.
Мерапрыемства праводзіцца ў мэтах падрыхтоўкі і святкавання 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, аказання матэрыяльнай дапамогі і сацыяльнай падтрымкі ветэранам Вялікай Айчыннай, прывядзення ў належны стан мемарыяльных комплексаў, помнікаў і абеліскаў. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе суб'екты гаспадарання, незалежна ад формаў уласнасці, і індывідуальныя прадпрымальнікі.